Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 18 февраля в 22:52
Автор: Козырь Л. П.
25 просмотров

 Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,

Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.

Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,

Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

                                              Уладзімір Караткевіч

   Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Выказванні славутых беларусаў аб роднай мове:

Францішак Багушэвіч:

"Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананьнем, катораму мову займае, пасьля і зусім замерлі. Не пакідайце - ж мовы нашай беларускай, каб ня умерлі!"

Янка Купала: "Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне, душу мне затрэсла пагудкаю новай, ты песень наўчыла мяне."

Уладзімір Караткевіч: "Ты мой ясны хлеб і каханы май, песня продкаў, нашчадкаў палі, без цябе, не з табой - не патрэбен мне рай на душы. Ў небясі. На зямлі."

Якуб Колас: "Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю."

Алесь Гарун: "Дык шануй, беларус, сваю мову, - гэты скарб наш на вечныя годы, за пашану радзімаму слову, ушануюць нас брацця - народы!"

Максім Танк: "З усяго таго, што лягло назаўсёды ў аснову святынi народа, бяссмерця яго, - ты выткана, дзiўная родная мова."

20 лютага праводзiцца акцыя, прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы:

“Пішам дыктоўку разам”,

“Чытаем і размаўляем па-беларуску разам”

План правядзення

Дня роднай мовы

“З любоўю да роднага слова”

21.02.2025 г.

№ п/п

Назва мерапрыемства

Час правядзення

Адказны

1

Выпуск інфармацыйнага   бюлетэня

“Дзень роднай мовы”

8.00 -8.30

13.05-13.30

Лісавец Т.А.

2

Інформ-дайджэст “21 лютага Дзень роднай мовы” (1-9класы)

На працягу дня

Шафарэнка Г.К.

3

Школьная акцыя “Напішам дыктант разам (4-9 класы)

На працягу дня

Козыр Л.П.

Класныя кіраўнікі

4

Інтэлектуальная гульня “Размаўляем па-беларуску”

 (5 клас)

 9.00-9.45

Лісавец Т.А.

5

Інтэрактыўная гульня  “Мова родная” (2-6 класы)

10.00-12.00

Шафарэнка Г.К.

6

Гульня “Мова родная - мова модная” (2-4 класы)

На працягу дня

Лісавец Т.А.

Класныя кіраўнікі

7

Літаратурная выстава “Родная мова – цудоўная мова”

На працягу дня

Козыр Л.П.

8

Прагляд мастацкага фільма па раману І.Шамякіна “Вазьму твой боль” (8-9 класы)

На працягу дня

Козыр Л.П.

9

Класныя і інфармацыйныя гадзіны “Славутыя сыны маёй краіны” (1-9 класы)

На працягу

дня

Класныя кіраўнікі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.