Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дастойны V адкрыты ў шосты школьны…

Дата: 6 октября 2022 в 18:10
Автор: Козырь Л. П.
75 просмотров

На базе нашай невялікай установы адукацыі ў першы дзень кастрычніка адбыўся спартыўна-культурны форум V адкрыты фестываль бегу “Заходскі круг”, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

          Да гэтага маштабнага мерапрыемства калектыў установы разам з Заходаўскім сельскім саветам, з КСУП “Камсамольск”, Рэчыцкім клубам аматараў бегу “Расінка” і іншымі дапаможцамі ішлі ўсе пяць гадоў, ад першага да пятага.

На кожным з фестываляў былі свае асаблівасці і цікавыя моманты: пераможцаў узнагароджвалі не толькі медалямі і дыпломамі, але і арыгінальнымі прызамі, сярод якіх былі парася, каза, трус, баран, певень.

На гэты раз галоўнай фішкай фестывалю стала класічная бегавая марафонская дыстанцыя адлегласцю 42 км. 195 м., старт якой быў дадзены з г.Рэчыцы, а фініш адбыўся ў а.г.Заходы праз тры з паловай гадзіны.

Звыш сотні гледачоў і ўдзельнікаў фестывалю апладысментамі сустракалі бегуноў-марафонцаў, першым з якіх стаў Юрый Чарнашэй (г.Рэчыца). Потым прыгожа фінішыравалі Таццяна Гурская (г.Асіповічы) і Дзмітрый Рачко (г.Слонім). Таксама радасны настрой быў у Аляксандра Зелянко (Бабруйск) і Уладзіміра Аляб’ева (Мінская вобласць) пасля заканчэння гістарычнай дыстанцыі. Гэтыя бегуны-аматары паказалі, у першую чаргу маленькім дзецям і падлеткам, прыклад вялікіх магчымасцяў і мужнасці чалавека.

Акрамя гэтага дзейства ў фестывальнай праграме былі дыстанцыі для дашкалят (60 м.), для малодшых школьнікаў (100 м.), для старэйшых школьнікаў і дарослых (400 м., 2060 м. (Заходскі круг), 10300 м. (5 кругоў)).

Масава і цікава праходзілі дзве эстафеты: сямейная і карпаратыўная. У сямейнай эстафеце пераможцам стала сям’я Смольскіх, якая атрымала на прыканцы фестывалю незычайны прыз: пару качак. На працягу правядзення фестывалю гучала музыка эстрадна-духавога ансамбля, выступалі салісты-вакалісты, дэманстрыравалася выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працавала аўталаўка.

Супрацоўнікі нашай установы шчыра віталі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю дамашняй кухняй: бабкай, пірагамі, маннікам і гарбатай.

Пераможцы і прызёры атрымалі медалі, дыпломы, памятныя прызы. Не засталіся незаўважанымі і ўсе, хто прысутнічаў. Яны ўсе частаваліся пірожнымі.

Фестываль з Рэспубліканскай геаграфіяй адбыўся на славу. Дзеці і іх бацькі, супрацоўнікі школы, госці мерапрыемства з добрым настроем і мажорным пачуццём зрабілі фотаздымак на памяць і далі адлік падрыхтоўкі да будучага, VI фестывалю!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.